НЕ - ВАЙНЕ!
436

Трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні праектных заявак у верасні 2022 года ( да 2 верасня)

25.08.2022 Крыніца: Belarusian Human Rights House

У верасні 2022 года БДПЧ правядзе трохдзённыя трэнінгі, анлайн або афлайн, для ахвочых навучыцца распрацоўваць праекты і пісаць праектныя заяўкі.

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае набор удзельнікаў і ўдзельніц на трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні праектных заявак. Трэнінгі адбудуцца ў верасні 2022 года. Будзе два фарматы правядзення трэнінга: анлайн і афлайн. Ахвочым удзельнічаць трэба абраць адзін з фарматаў трэнінгаў.

Трэнінгі ахопліваюць наступныя тэмы:

  • логіка планавання праектаў;

  • ператварэнне ідэі ў жыццяздольны праект;

  • навыкі складання якаснай праектнай заяўкі;

  • парады ад экспертаў і экпертак.

БДПЧ ладзіць два тренінгі; можна ўдзельнічаць толькі ў адным з іх:

1.     Афлайн-трэнінг 9-11 верасня для тых, хто знаходзіцца ў Вільні або мае магчымасць прыехаць за уласны кошт. Транспартныя выдаткі і пражыванне падчас трэнінгу не будуць пакрывацца арганізатарамі.

2.     Анлайн-трэнінг,  які будзе складацца з трох сесій 16, 22 і 27 верасня.

Праграма і іншая падрабязная інфармацыя пра трэнінгі будзе дасланая адабраным удзельнікам і ўдзельніцам.

Хто можа падаць заяўку на ўдзел у трэнінгу?

Да ўдзелу ў трэнінгах запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека і маюць недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга. Перавага будзе наддавацца тым, хто яшчэ не прымаў удзел у падобным навучанні.

Як трапіць на трэнінг?

Адбор удзельнікаў і ўдзельніц будзе праходзіць на конкурснай аснове.

Ахвочым прыняць удзел у трэнінгу ў Вільні 9-11 верасня неабходна запоўніць заяўку па спасылцы не пазней за 29 жніўня. Пра вынікі адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц мы паведамім не пазней за 1 верасня. Звярніце ўвагу, арганізатары НЕ пакрываюць транспартныя выдаткі і пражыванне падчас трэнінгу.

Каб далучыцца да анлайн-трэнінгу 16, 22 і 27 верасня, запоўніце форму заяўкі да 2 верасня (уключна). Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 5 верасня.

Кантакты

Па пытаннях, звязаных з удзелам у трэнігах, звяртайцеся па электроннай пошце capacity@belhumanrights.house.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!