НЕ - ВАЙНЕ!
288

У Беластоку запускаецца Школа журналістыкі для падлеткаў

26.10.2022 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

На занятках яны будуць вывучаць асновы прафесіі.

Школу журналістыкі для беларускіх падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў запускаюць у Беластоку. На занятках яны будуць вывучаць асновы прафесіі: прыдумляць тэмы, збіраць інфармацыю, ствараць і афармляць матэрыялы. У школе плануюцца сустрэчы з дасведчанымі журналістамі і экскурсіі па мясцовых медыярэсурсах, а таксама будзе створаны медыяпраект пад кіраўніцтвам рэдактара Tribuna.com Алега Гаруновіча.

Заняткі будуць ладзіцца ў Беластоку па нядзелях у прасторы MediaPortBelarus па адрасе: Sienkiewicza, 44.

Першы занятак пройдзе 30 кастрычніка а 15-й гадзіне.

Папярэдні запіс: https://forms.gle/4e6YnCXRdTSfi7716

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!