НЕ - ВАЙНЕ!
196

Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту з Баранавічаў за фота расійскага ваеннага самалёта

21.09.2022 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

Апеляцыйная скарга на прысуд баранавічскаму журналісту Юрыю Ганцарэвічу разглядалася 20 верасня ў Вярхоўным Судзе Беларусі. Як даведаліся калегі з выдання Intex-Press, скарга была адхілена і прысуд застаўся без зменаў – два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, Юрыя Ганцарэвіча затрымалі за тое, што 2 сакавіка 2022 года ён адправіў фотаздымак расійскага вайсковага самалёта з подпісам "аэрадром Баранавічы" ў чат-бот незалежнага інтэрнет-выдання "Радыё Свабода".

Гэта стала падставай для крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса РБ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Справу Юрыя Ганцарэвіча разглядаў Брэсцкі абласны суд. У ходзе працэсу журналіст цалкам прызнаў сваю віну. Пракурор Аляксей Ярошык запатрабаваў пакараць журналіста тэрмінам зняволення на 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі вырак і агучыў суддзя Мікалай Грыгаровіч.

Чытайце яшчэ:

Брыфінгі Мінабароны РФ, бітва за ўраджай, перапосты прапагандыстаў. Што расказваюць чытачам раёнкі?

Ваенна-палітычнага аглядальніка Ягора Лебядка Лукашэнка пазбавіў звання “старшы лейтэнант”

В Беларуси заблокировали новостной сайт Blizko.by

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!