НЕ - ВАЙНЕ!
409

З журфака БДУ сышла дэкан — яна адлічвала студэнтаў пасля сутак

03.10.2022 Крыніца: Наша Ніва

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Самусевіч працавала на пасадзе дэкана з 3 ліпеня 2018 года. 

Пра яе звальненне стала вядома з сайта факультэта. 

З 2014-га па 2017-ы Самусевіч выконвала абавязкі загадчыка кафедры перыядычнага друку на журфаку.

У 2020 годзе і пасля яго праславілася рэпрэсіямі ў дачыненні да студэнтаў, якія выходзілі на акцыі пратэстаў, былі затрыманыя і адбывалі суткі.

Самусевіч прымушала студэнтаў пісаць тлумачальныя, выносіла дысцыплінарныя спагнанні, адлічвала з факультэта. 

Выказвалася яна і аб сітуацыі ў краіне. 

«У нас па-сапраўднаму моцная ўлада, на чале якой знаходзіцца выдатны лідар. Гэта адзначаюць і ў іншых краінах. Тым не менш сам прэзідэнт не аднойчы казаў пра тое, што бываюць розныя акалічнасці. Вельмі важна прадугледзець і папярэдзіць іх, каб наша дзяржава не паўтарыла сумны досвед тых краін, дзе мелі месца так званыя каляровыя рэвалюцыі», — казала яна ў інтэрв'ю аднаму з дзяржаўных СМІ.

Многія выкладчыкі факультэта журналістыкі трапілі на суткі.

У зняволенні пабывала дацэнт кафедры тэлебачання і радыёвяшчання журфака Ганна Курэйчык.

Такі ж лёс напаткаў яе калегу Ксенію Мартуль.

Дацэнта Аляксандра Дуброўскага, які працаваў на кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання, звольнілі, абвінаваціўшы ў парушэнні карпаратыўнай этыкі. Як парушэнне этыкі кіраўніцтва інтэрпрэтавала подпіс выкладчыка пад калектыўным зваротам супраць фальсіфікацый, гвалту і беззаконня. І гэта толькі выпадкі, вядомыя сродкам масавай інфармацыі.

Пачынаючы з 2020-га з факультэта журналістыкі БДУ пайшлі «па згодзе бакоў» многія выкладчыкі. Не ўсе з іх рабілі гэта публічна, каб мінімізаваць небяспеку.

Читайте ещё:

Социолог: С таким вызовом независимые СМИ никогда не сталкивались

«Казаў, што будзе апошнім, хто выключыць святло ў аэрапорце». 7 фактаў пра палітзняволенага журналіста Яўгена Меркіса

Аднавілася закрытае пасяджэнне па справе БелаПАН. Ідуць спрэчкі бакоў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!