НЕ - ВАЙНЕ!
408

Затрымалі былую журналістку ТУТ.бай Таццяну Матвееву

29.07.2022 Крыніца: Вясна

 Папярэдне, журналістку затрымалі паводле арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых акцыяў») за аватаркі ў сацсетках.

Таццяну Матвееву затрымалі на віцебскім вакзале пасля вяртання з камандзіроўкі. Перад гэтым ёй тэлефанавалі міліцыянты з прапановай «прыйсці на размову».

Мінулы раз журналістку выклікалі ў міліцыю месяц таму. Як потым паведамляла Таццяна: «Прычына была ў тым, што Тут.бай нядаўна прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй». І вось у мяне амаль 2 гадзіны даведваліся, ці не супрацоўнічаю я з ёй. На развітанне сказалі: да новых сустрэч».

Чытайце яшчэ:

Youtube выдаліў канал Рыгора Азаронка

С сайта учебного интернет-СМИ журфака БГУ удалили интервью с задержанным автором "Прессбола"

«Без незалежнай журналістыкі быў бы канец грамадства». Як змяніліся беларускія медыі пасля пратэстаў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!