НЕ - ВАЙНЕ!
711

Associated Press звольніла журналіста, які паведаміў пра падзенне расійскай ракеты ў Польшчы

22.11.2022 Крыніца: Наша Ніва

Агенцтва Associated Press звольніла свайго журналіста, які прынёс інфармацыю аб «расійскай ракеце», што ўпала на тэрыторыі Польшчы.

Гэтую навіну са спасылкай на крыніцу ў разведцы AP апублікавала адразу ў дзень інцыдэнту. Але на наступную раніцу выпусціла ўжо супрацьлеглы інсайд — пра тое, што ракета належала ўкраінскай СПА.

Пазней гэтую інфармацыю пацвердзілі афіцыйна на Захадзе (Украіна ж такіх пацверджанняў не давала).

Пасля выхаду навіны пра «расійскую ракету» AP звольніла яе аўтара — Джэймса ЛаПорту.

Яму ў прэтэнзію паставілі парушэнне аднаго з правілаў агенцтва аб знаходжанні як мінімум дзвюх крыніц.

Чытайце яшчэ:

Блогер Андрей Паук: “Власть и ее сторонники беззащитны перед свободой слова, правдой и открытостью”

Суд над Анджеем Почобутом откладывается

Да 15-годдзя «Белсату». Першапраходцы: Алесь Карніенка

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!