НЕ - ВАЙНЕ!
267

Фатограф Сяргей Марозаў — на волі

24.08.2022 Крыніца: Право имеют

Ён атрымаў адміністрацыйны штраф памерам 20 базавых велічыняў за падпіскі ў Instagram.

Фатографа Сяргея Марозава затрымалі ў Гродне на аўтафестывалі «Лакацыя».Паводле інфармацыі "Право имеют", на фестывалі фактычна адбыўся рэйд — затрымалі не аднаго фатографа, а каля 10 чалавек. Некаторых з іх міліцыянеры выбралі для затрымання, заўважыўшы патрыятычныя татуіроўкі, напрыклад з "Пагоняй".

Сяргей Марозаў — фатограф, вядомы ў тым ліку сваімі здымкамі з дрону, кандыдат гістарычных навук. Пэўны час ён працаваў дацэнтам кафедры журналістыкі ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы. 

Чытайце яшчэ:

Затрымалі фатографа Сяргея Марозава

«Надпіс PRESS не выратуе нас ад стрэлаў расійскіх салдат»: шчыры аповед украінскіх журналістаў пра працу на вайне

У Сяргея Серабро ўзялі пісьмовыя тлумачэнні, як ён асвятляў падзеі 2020-га на сваім сайце

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!