НЕ - ВАЙНЕ!
348

Instagram-старонка праекту «Август2020» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

24.11.2022 Крыніца: Белсат

Праект «Август2020» робіцца групай незалежных журналістаў і валанцераў

На старонцы  «Август2020» распавядаліся гісторыі людзей, якія пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў, піша «Вясна».

«Август2020» разам з праектам «23.34» удзельнічае ў стварэнні Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў (ЕКРП). Мэта нашых сумесных намаганняў – збор матэрыялаў для праверкі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях».

Бадай, самы знакаміты праект «Август2020» – гэта «Камера 18». 36 жанчын сядзелі на Акрэсціна ў адной камеры, журналісты знайшлі 11 з іх і запісалі іх успаміны. 

Па звестках «Вясны», сёння ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» таксама трапілі:

— Відэаролік «Белсата» «Самалет з палiтычнымi уцекачамi хацелi пасадзiць у Менску» / «В Минске хотели посадить самолет»

— Telegram-каналы «Литература вне запретов», «Слобода для жизни (г. Лида)», «Žyžal», «Доска позора Республики Беларусь», «Волковыск. НОВОСТИ», «Вгавм2020»

— Instagram-старонка «zmagarusa». Здзіўляе, што сілавікі баяцца нават старонкі з 562 падпісантамі, на якой публікацыі робіцца не вельмі часта.

— Сайт і сацсеткі анархісцкага рэсурса «Прамень».

Чытайце яшчэ:

Эпідэмія, рэвалюцыя, рэпрэсіі, вайна… Ці застаецца месца культуры на старонках беларускіх СМІ?

Блогер Андрей Паук: “Власть и ее сторонники беззащитны перед свободой слова, правдой и открытостью”

Издание Hrodna.life признали «экстремистским формированием»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!