НЕ - ВАЙНЕ!
362

Матэрыялы сайта “Бобруйский курьер” прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі

02.10.2022 Крыніца: Служба маніторынгу БАЖ

Інфармацыйная прадукцыя незалежнага рэгіянальнага інтэрнэт-выдання “Бабруйский курьер” (babruysk.by) паводле рашэння суда прызнаныя экстрэмісцкімі.

Адпаведны допіс з’явіўся ў Рэспубліканскім спісе інфармацыйных матэрыялаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Там пазначана, што рашэнне аб наданні статусу экстрэмісцкіх матэрыялаў прынятае судом Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 26 верасня 2022 года і падлягае неадкладнаму выкананню.

Сайт “Бабруйского курьера” перастаў адчыняцца як у Беларусі, так і за мяжой 19 верасня. Доступ немагчымы нават праз VPN. Пра прычыны блакавання, а таксама што менавіта экстрэмісцкага беларускія ўлады знайшлі на сайце, дагэтуль невядома.

Паміж 12 і 16 верасня затрымалі галоўнага рэдактара “Бабруйского курьера” Анатоля Санаценку. Спачатку яму прысудзілі арышт у 15 сутак, але 28 верасня адбыўся новы суд і спадар Санаценка быў другі раз арыштаваны на 14 сутак. Адміністрацыйныя ртыкулы, паводле якіх судзілі галоўнага рэдактара незалежнага выдання, невядомыя.

У Анатоля Санаценкі прайшоў ператрус, падчас якога сілавікі забралі ўсю тэхніку. Вядома таксама пра ператрусы і адабранне тэхнікі ў журналістаў “БК”.

“Бабруйский курьер” – незалежная газета. Пачала выходзіць у 1991 годзе. У 2010 годзе праз рэпрэсіі спыніўся выхад папяровага выдання, але газета працягнула працу ў інтэрнэце. Журналістаў выдання шмат разоў затрымлівалі і судзілі за іхнюю прафесійную дзейнасць.

Чытайце яшчэ:

Журналіста “Прессбола” збіраліся звальняць пасля 10-сутачнага арышту, але цяпер запэўніваюць, што не звольняць

Дзмітрыя Семчанку, экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула, сёння не выпусцілі з Акрэсціна ў прызначаны судом час

Баранавічскую газету Intex-press улады пазбавілі дзяржаўнай рэгістрацыі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!