НЕ - ВАЙНЕ!
267

Міколу Маркевічу прысудзілі 10 содняў арышту

28.06.2022 Крыніца: Белсат

Яго пакаралі за перапост у сацсетках «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

 

 

Суд адбыўся ў Горадні ў мінулую пятніцу. Міколу Маркевіча затрымалі каля 12.00 21 чэрвеня проста ў ягоным офісе ў Горадні.

Як паведамляў  Hrodna.life, відавочцы распавядалі, што на затрыманне прыязджалі шэсць сілавікоў у мікрааўтобусе. Яны былі ў экіпіроўцы колеру хакі. Сілавікі зайшлі ў будынак і праз пяць хвілін «больш-менш акуратна» вывелі Міколу і пасадзілі ў мікрааўтобус.

Мікалаю Маркевічу 59 гадоў. У 90-х быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газеты «Пагоня». Быў удзельнікам галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў 1995 годзе. У 2002 годзе быў асуджаны на два гады абмежавання свабоды за паклёп на прэзідэнта краіны. Пазней быў рэдактарам газеты «Дзень», працаваў на «Радыё Рацыя», быў старшынёй гродзенскага аддзялення «Таварыства беларускай мовы». Зараз займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».

Чытайце яшчэ:

Як Георгія Станкевіча спрабавалі двойчы асудзіць за публікацыю, якой ён не рабіў

З-за мяжы перастаў адкрывацца сайт спартыўнага выдання «Прэсбол»

Экс-CEO партала: «Onlíner — гэта бізнэс, які быў заўсёды вельмі блізкі да чытача»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!