НЕ - ВАЙНЕ!
472

Набор на Базавую школу па Правах чалавека (да 11 лістапада)

03.11.2022 Крыніца: Арганізатары

Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь (грамадзяне і грамадзянкі Рэспублікі Беларусь) ад 18 да 35 год незалежна ад месца пражывання.

Цягам 8 дзён будуць адбывацца лекцыі, семінары, ворк-шопы і іншыя заняткі розных інтэрактыўных формаў. Падрабязней тут. 

Адукацыйная праграма ў афлайнавым рэжыме адбудзецца ў Літве. Дакладнае месца і час правядзення праграмы будзе дасланы адабраным удзельнікам_цам разам з запрашальным лістом.

Асноўныя тэмы: уводзіны ў канцэпцыю Правоў чалавека, роўнасць і недыскрымінацыя, нацыянальныя і міжнародныя механізмы абароны Правоў чалавека, свабода слова, свабода ад катаванняў, мова варожасці, дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў і інш.

Дэдлайн падачы заяўкі: 11.11.2022г. (уключна).
Аб выніках адбору арганізатары паведамяць не пазней за 15.11.2022 г.

Арганізатары_кі бяруць на сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне, трансфер і забеспячэнне анты-кавідных мер на Школе. 

Падаць заяўку

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!