НЕ - ВАЙНЕ!
835

«Пераехаўшыя»: анлайн у сераду а 19:00. Наступная госця: Дар’я Чульцова

14.11.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Гісторыі пераезду ў розныя краіны ад нашых журналістаў. Мы ўжо размаўлялі з беларускімі журналістамі ў Польшчы ды Нарвегіі, Нямеччыне і Украіне, Латвіі ды Швейцарыі. Усе яны працягваюць рабіць беларускую журналістыку, не гледзячы на шэраг складанасцяў.

Як ім працуецца?
Якія складанасці ўладкавання ў краінах, якія абралі для жыцця па-за Беларуссю?
Дзе знайсці натхненне працаваць?
Як гэта – быць беларускім журналістам ці журналісткай у незнаёмай краіне?

Даша Чульцова. 657 дзён за кратамі. І ўжо амаль два з паловай месяцы на свабодзе. Не ў Беларусі. 
Адкрыта пагаворым пра стан пасля вызвалення, вяртанне ў прафесію, планы і мары  - і не толькі.

Чарговая сустрэча – у бліжэйшую сераду, 16 лістапада, а 19:00 па менскім часе.
Калі вы хочаце задаць Дашы пытанні - напішыце іх да сустрэчы ў тэлеграм @aliona1405.

Мадэратарка сустрэч – журналістка Алёна Дубовік.

Для ўдзелу, калі ласка, ЗАРЭГІСТРУЙЦЕСЯ.

Спасылка для ўваходу прыйдзе на пазначаную Вамі электронную пошту.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!