НЕ - ВАЙНЕ!
394

«Пераехаўшыя»: анлайн у сераду а 19:00. Госці наступнай сустрэчы: Вадзім Заміроўскі і Наста Бойка

31.10.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Чарговая сустрэча – у бліжэйшую сераду, 2 лістапада, а 19:00 па мінскім часе.

Гісторыі пераезду ў розныя краіны ад нашых журналістаў. Мы паразмаўлялі ўжо з беларускімі журналістамі з Польшчы ды Нарвегіі, Нямеччыны і Украіны, Латвіі ды Швейцырыі. Усе яны працягваюць рабіць беларускую журналістыку, нягледзячы на шэраг складанасцяў.

Госці: Вадзім Заміроўскі  — Літва. Наста Бойка  — Польшча. 

Вадзім Заміроўскі. Раней працаваў фотакарэспандэнтам TUT.BY і БелаПАН. Цяпер ён працягвае заставацца ў прафесіі і ў беларускай павестцы. Аднак ужо ў Літве.

Як гэта – рабіць фотажурналістыку пра Беларусь не з Беларусі? Чаму менавіта Літва?А таксама пра працу, легалізацыю і крыху пра асабістае – у размове з адным з самых вядомых беларускіх фатографаў.

Наста Бойка. Аб звыклым для многіх журналістаў шляху: аўтарытарная Беларусь – ваенная Украіна – Польшча. Аб эмацыйным выгаранні і амаль штодзённых думках сысці з прафесіі. І пра тое, як нягледзячы на гэтыя думкі, стаць стваральніцай і рэдактаркай «Медыязоны. Беларусь».

Чарговая сустрэча – у бліжэйшую сераду, 2 лістапада, а 19:00 па мінскім часе.

Мадэратарка сустрэч – журналістка Алёна Дубовік.

Для ўдзелу, калі ласка, ЗАРЭГІСТРУЙЦЕСЯ.

Спасылка для ўваходу прыйдзе на пазначаную Вамі электронную пошту.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!