НЕ - ВАЙНЕ!
268

Сёння — дзень народзінаў «Нашай Нівы»

23.11.2022 Крыніца: Наша Ніва

«Наша Ніва» была заснавана 116 гадоў таму — 23 лістапада (10 лістапада паводле старога стылю) 1906 года. Выдавалася да жніўня 1915 г. у Вільні, пакуль выхад штотыднёвіка не быў спынены перад наступам нямецкіх войскаў. 

На кароткі перыяд выданне было адноўлена ўвосень 1920 года.

Затым «Наша Ніва» была адноўлена ў маі 1991 г. у Вільні Сяргеем Дубаўцом, у 1996-м перабралася ў Мінск.

8 верасня 2006 года ў сённяшнім фармаце запрацаваў сайт nn.by (сёння — nashaniva.com), які з'яўляецца сёння самым папулярным беларускамоўным сайтам.

У чэрвені 2018 года выданне папяровай газеты было прыпынена, мы цалкам сканцэнтраваліся на сайце.

Але ўжо ў жніўні таго ж года выйшаў першы нумар «Нашай гісторыі». Пры канцы 2019 года выйшлі дзіцячыя часопісы «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!».

Улетку 2021 года адбыўся пагром рэдакцыі. Рэдактары Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко былі затрыманыя і асуджаныя да двух з паловай гадоў зняволення.

Аднак «Наша Ніва» выстаяла і працягвае працу.

За апошні час мы расказалі нямала важных гісторый. Пра новую хвалю затрыманняў і прынцып, па якім аўтаматам заводзяць крымінальную справу, пра тое, як надзейна вычысціць з тэлефона небяспечныя для вас фотаздымкі, пра затрыманне чыноўніка, які забараніў вернікам маліцца ў Чырвоным касцёле. Запусцілі відэанавіны

Чытаць яшчэ: 

Издание Hrodna.life признали «экстремистским формированием»

Суд над Анджеем Почобутом откладывается

Associated Press звольніла журналіста, які паведаміў пра падзенне расійскай ракеты ў Польшчы

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!