НЕ - ВАЙНЕ!
742

“Намінанты на сабе зазналі, што такое ціск улады”. Названыя лепшыя публікацыі ў рэгіянальных медыя па версіі Асацыяцыі выдаўцоў

04.11.2022 Крыніца: Аўтар для сайта Беларускай асацыяцыі журналістаў

Рэгіянальная прэса заўсёды была падмуркам для нацыяльнай журналістыкі. Была і застаецца! Бо падчас вострага грамадска-палітычнага крызісу, калі нават сама належнасць да прафесіі можа быць падставай для затрымання, рэпарцёры на зямлі працягваюць працу.

У будучым гісторыя яшчэ адзначыць гэтых мужных людзей, а зараз названыя намінанты конкурсу Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Рэгіянальны журналіст 2022».

 

“Вяртанне да журналістыкі, якая была два гады назад, — доўгі шлях…”

Конкурс праводзіўся ў дзявяты раз і ўпершыню ў такіх спецыфічных умовах: у месцах зняволення знаходзяцца 32 прадстаўнікі медыя, рэдакцыі многіх незалежных медыя пакінулі краіну, з кожным днём экстрэмісцкі цэтлік чапляюць на ўсё большую колькасць прадстаўнікоў медыя.

Не абышлі бокам рэпрэсіі і рэгіянальныя СМІ: некаторыя намінанты наўпрост на сабе зазналі, што такое ціск улады.

Безумоўна, сумны фон не мог не адлюстравацца на цырымоніі, якая гэтым разам праводзілася ў анлайн-фармаце.

— Сённяшнія рэаліі паказваюць, што вяртанне да журналістыкі, якая была два гады таму, — доўгі шлях. Аднак нам трэба яго прайсці. І не толькі дзеля чытача, але і дзеля таго, каб не здрадзіць сабе, і дзеля тых, хто выключаны з грамадскага жыцця, — падкрэсліў Сяргей Станкевіч, старшыня асацыяцыі “Аб’яднаныя масмедыі”, якая існуе з 2009 года і аб’ядноўвае рэгіянальныя незалежныя выданні.

Ён выказаў спадзяванне, што “праца вернецца на рэйкі, на якія мусіць вярнуцца, а журналістыка будзе журналістыкай”.

У той жа час была аптымістычная нагода: у конкурсе прынялі ўдзел 13 рэдакцый, 86 аўтараў, вылучана больш за трыста артыкулаў. Гэта значыць, што нават зараз рэпарцёрская праца ў рэгіёнах не спыняецца.

— У гэтым годзе мы вырашылі не вызначаць ані лепшае медыя, ані сайт, а абвесціць пераможцаў у намінацыях, не называючы месцы. Пераможцы — усе, — агучылі прынцыповую пазіцыю арганізатары. — Гэтым самым мы хочам падкрэсліць салідарнасць, а не ствараць у цяжкі час канкурэнцыю паміж журналістамі.

З прычын бяспекі ў гэтым матэрыяле Беларуская асацыяцыя журналістаў не называе імёны намінантаў, але нашых мужных калег у прафесійных колах добра ведаюць. 

 

“Нехта мае доступ да людзей, але не ўсё можа напісаць”

Усяго было вызначана 13 тэматычных намінацый (поўны спіс можна пабачыць напрыканцы). Асабліва адзначылі 8 журналістаў за адвагу, прафесіяналізм і адданасць прафесіі.

— З аднаго боку, нехта мае доступ да людзей на месяцах, да наўпроставай аўдыторыі, але не ўсё можа напісаць, як гэта было магчыма пару гадоў таму, а з другога — нехта можа пісаць, што хоча і як заўгодна, аднак ад мэтавай аўдыторыі фізічна аддалены, — звярнуў увагу на амбівалентныя абставіны адзін з сябраў журы, мовазнаўца і журналіст Вінцук Вячорка.

Называючы пераможцаў у намінацыі на лепшыя грамадска-палітычныя артыкулы, ён адзначыў серыю публікацый баранавіцкага выдання Intex-Press, прысвечаных аднаму з самых вядомых палітвязняў: “Аўтар паспеў узяць інтэрв’ю і пагутарыць з Дар’яй Лосік да таго, што з ёй здарылася. Гэта само па сабе вельмі каштоўна і вядзе да пытання першаснай місіі журналіста, своечасовасці і пасылу чытачу”.

Рэдактарка спецпраектаў тэлеканала “Белсат” Ірына Чарняўка, якая таксама ўвайшла ў журы, звярнула ўвагу на тое, што ўзровень эканамічных публікацый у рэгіянальнай прэсе расце год ад года.

У шэрагу цяперашніх намінантаў — артыкулы пра сітуацыю на рынку аўтамабіляў, становішча ў такіх монагарадах як Жодзіна, умовы працы жанчын у Гродненскай вобласці.

Прэзентуючы яшчэ адну намінацыю, медыяэкспертка Марына Загорская прызналася: “Зараз мы пакутуем, што журналістыка становіцца ананімнай: ананімныя аўтары, ананімныя героі, ананімныя эксперты… А новая намінацыя “Партрэт” — наадварот, пра бачнасць людзей. Спачатку мы нерваваліся, што матэрыялаў не будзе, але абышлося — было нават складана выбраць найлепшых”.

32651621_924645734381922_408304680209219.jpg

У фінал выйшла серыя публікацый пра палітзняволеных, артыкул пра айцішніка з Гродна, які патрапіў пад рэпрэсіі, маладую сям’ю даўншыфтэраў.

Асаблівую адзнаку атрымалі матэрыялы на тэму адукацыі.

Тамара Мацкевіч, якая прадстаўляе Таварыства беларускай школы, звярнулася да журналістаў з падзякай: “Я ўдзячная тым, хто фармуе ўласны парадак дня, бо ўлады прапануюць абмяркоўваць тэмы, якія нічога не вырашаюць: школьная форма, цэнтралізаванае тэставанне ды іншыя”.

Тое ж, што сапраўды мае каштоўнасць, адзначана, на думку журы, у тэкстах пра сучасныя заняткі па гісторыі, адэкватнай рэакцыі на прапаганду ў школах і лагер для байскаўтаў з Гродна.

 

“Праблема беларускай мовы стала праблемай беларускага грамадства”

Асобны пласт публікацый у рэгіянальных выданнях тычыўся гісторыі, культуры, нацыянальнай мовы, на што запыт у грамадстве пасля падзеяў 2020 года значна вырас.

— Праблема беларускай мовы стала праблемай беларускага грамадства, — лічыць Вінцук Вячорка. — Праблемнасць, крызісная сітуацыя, звязаная з беларускай мовай, робіцца бачнай, і нам трэба на гэты выклік адказваць.

У фокусе журы аказаліся тэксты пра выкладчыкаў, беларускамоўныя сем’і і нават ганцавіцкі феномен.

Навукоўца, краязнаўца і гісторык Яўген Малікаў, называючы пераможцаў у намінацыі “Гісторыя і краязнаўства”, адзначыў:

— Гісторыя і краязнаўства — гэта не пра мінулае, але і пра сучаснае. Для мясцовых супольнасцяў такія матэрыялы вельмі важныя. Адным з крытэраў пры выбары намінантаў стала актуальнасць. То бок здольнасць аўтараў падаць гісторыю, краязнаўства, лакальныя асаблівасці, каб паказаць, наколькі яны важныя і ўплываюць на сучаснае жыццё горада.

Напрыканцы цырымоніі асабліва актуальна прагучалі словы рэдактаркі спецпраектаў Hrodna.life Ірыны Новік: “Нягледзячы на ненармальныя ўмовы, у якіх мы знаходзімся, мы робім тое, што рабілі раней. Такія конкурсы даюць рамку нармальнасці, якая вяртае нас да таго, што трэба працаваць, а не ўпадаць у роспач. Гэта дадатковы стымул, нагода шліфаваць матэрыялы, уважліва прыглядацца да фактаў, быць прыдзірлівым у пошуку інфармацыі”.

 

Вынікі конкурсу “Рэгіянальны журналіст 2022”

Грамадска-палітычны матэрыял

“Рэгіянальная газета”. ““Дзеці ведаюць, што тата ў турме, але ён не бандыт”. Пагутарылі з жонкай асуджанага чэмпіёна свету Аляксея Кудзіна”.

Intex-Press. Цыкл матэрыялаў пра жыццё Ігара Лосіка, паводле слоў яго жонкі.

“Ганцавіцкі час”. “Новая пенсионная реформа в Беларуси – хитрый ход с «котом в мешке»”

Эканамічны матэрыял

EX-PRESS.BY. “От санкций БЕЛАЗ только крепнет, или Что будет с автогигантом и городом Жодино?”

Hrodna.life. “«Падатак» на месячныя: чаму ў Беларусі даражэюць пракладкі і што з гэтым рабіць?”

Hrodna.life. “«Будзем выкупляць адзін у аднаго і далей ездзіць». Чаму ў Беларусі падаражэлі аўтамабілі і прычым тут санкцыі з вайной”

“Газета Слонімская”. “«Работа полевода – тяжкий низкооплачиваемый труд». Женщины в Гродненской области вручную проводят видовую прополку”

Сацыяльны рэпартаж

“Брестская газета”. “Сексуальная эксплуатация женщин: как организация из Бреста пытается предотвратить проблему и помогает жертвам”

Intex-Press. “«У меня хотя бы будет могила, на которой смогу поплакать». Как я искал человека с волонтерами из отряда «Ангел»”

Hrodna.life. “Без виз. Что происходило у визового центра в Гродно после отмены «живой очереди»”

“Ганцавіцкі час”. “В Ганцевичах огромная очередь за гуманитарной помощью”

“Информ-прогулка”. Кому в деревне жить хорошо?

Беларуская мова

“Рэгіянальная газета”. “«Мае навучэнцы – гэта блізкія па духу мне людзі». Пагутарылі з выкладчыцай і мастачкай з Маладзечна”

“Ганцавіцкі час”. “У чым сакрэт ганцавіцкага беларускамоўнага феномена”

“Інфа-Кур’ер”. “«Размаўляе па-беларуску сам-насам са слонікам-паўтарашкай». Расказ случчанкі, якая выхоўвае беларускамоўнае дзіця”

Адукацыя

“Брестская газета”. “Дзякуй таварышу Сталіну, Або навошта беларускім дзецям вывучаць гісторыю Мураўева?”

EX-PRESS.BY. “«Тихановская — дура, все проблемы в Беларуси из-за нее». Как родителям реагировать на пропаганду в школе”

Hrodna.life. “«Развівашкі адпачываюць». Адвялі дзяцей у лес, забралі мабільнікі і далі волю. Як гродзенскія інструктары выхоўваюць заваёўнікаў вяршыняў”

Журналісцкае расследаванне

Intex-Press. “«Был бы это взрыв, были бы последствия». Военный летчик – о ночных звуках, испугавших жителей Барановичей”

Hrodna.life. “«Каб супраціўнік не даведаўся». Як гродзенцам знайсці бамбасховішчы, калі яны засакрэчаныя”

“Ганцавіцкі час”. “Какую помощь могут получить украинские беженцы в Беларуси?”

Культура

EX-PRESS.BY. Серыя з дзвюх публікацый “«Дзень роднай мовы закончился». В Борисове 21 февраля решили закупить книги российских авторов” і “Какие книги закупают библиотеки Жодино”

Hrodna.life. “«Напіцца і забыцца», бытавуха і Саладуха. Што не так з гарадскімі святамі ў Гродне”

Hrodna.life. “«Беларуская культура за межамі нікому не патрэбная». Уладальнік гродзенскай этнакрамы распавёў, чаму не з’язджае з Беларусі”

“Ганцавіцкі час”. “Один человек превратил целую деревню в музей в Берёзовском районе. История Анатолия Желудко”

Гісторыя і краязнаўства

“Вечерний Бобруйск”. Серыя публікацый “Бобруйск наизнанку”

“Брестская газета”. Серыя публікацый пра гісторыю Брэста

EX-PRESS.BY. “Разгадана тайна самого древнего здания Борисова: итоги исторической акции EX-PRESS.BY”

Hrodna.life. “Адна з самых старых школ Гродна будзе жыць. Як ідзе рамонт ва «ўсэмцы» на Лермантава і што там плануюць”

Партрэт

“Вечерний Бобруйск”. “«А еще здесь продуктовая безопасность!» Молодая семья из Бобруйска переехала в глухую деревню и не жалеет об этом”

“Брестская газета”. Серыя публікацый пра палітычных вязняў

“Інфа-Кур’ер”. Серыя публікацый “Невозможное возможно”

Hrodna.life. “Вместо Парижа поедет на “химию”. Гродненский айтишник Глеб Койпиш рассказал, чему научился в тюрьме и зачем там нужен конференц-зал”

Сацыяльная акцыя

“Газета Слонімская”. “Протяни руку помощи нуждающемуся человеку”

EX-PRESS.BY. Серыя публікацый пра будучыню Беларусі. “Как можно использовать пустующие здания Борисова и Жодино”, “Что я буду делать в Новой Беларуси”, “Чего хотят Борисов и Жодино”

“Ганцавіцкі час”. “«Акция Добра»: как школьники в Ганцевичах соревновались в благотворительности”

Экалогія

“Вечерний Бобруйск”. Яркая, но опасная память. Почему стоит искать альтернативу искусственным цветам на Радуницу?

EX-PRESS.BY. “История одной семьи: как вырастить сына, сберечь нервы и сэкономить на памперсах”

Hrodna.life. “«Кажется хлам, а по факту редкие дорогие предметы». Экологи из Гродно открыли антикварный магазин”

Фота

“Вечерний Бобруйск”. “Пасха мертвых. Светла ли печаль под вешним небом?”

“Брестская газета”. “Брестская крепость, какой вы ее не видели, или История под звездным небом”

“Інфа-Кур’ер”. “Новый формат для Инстаграмм: цикл публикаций «Люди недели»

Відэа

“Інфа-Кур’ер”. Цыкл відэа для новага YouTube-канала

Intex-Press. Серыя відэаапытанак

Hrodna.life. Серыя інстаграм-відэа пра гарадскія імпрэзы

“Вечерний Бобруйск”. Серыя з двух відэа — "И навоз продать, и поговорить", "Душа позвала в деревню"

“Ганцавіцкі час”. “Был начальником в Березе, но все кинул и переехал в деревню”

Спецыяльную адзнаку за адвагу, прафесіяналізм і адданасць прафесіі атрымалі сярод іншых прадстаўнікі рэдакцый Intex-Press, Hrodna.life, “Ганцавіцкі час”, “Першы рэгіён” і “Наша слова”

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!