НЕ - ВАЙНЕ!

Акцэнты

21.11.2022

«Занадта моцна». У Варшаве адбылася прэм’ера фільму пра журналістак «Белсату» – «У жывым эфіры»

20 лістапада ў межах фестывалю беларускага незалежнага кіно «Bulbamovie 2022» адбылася варшаўская прэмʼера кароткаметражнай стужкі рэжысёркі Мары Тамковіч «У жывым эфіры» («Na żywo»). Фільм распавядае гісторыю затрымання падчас прамой трансляцыі з плошчы Пераменаў у Менску журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай. Журналістка Дарʼя Чульцова, якая адбыла ў калоніі 2 гады і выйшла на свабоду 3 верасня 2022 года, знаходзілася ў кіназале.

21.11.2022

«Былі перакананыя, што Кіеў здадзены і Украіны больш няма». Як працуе ва Украіне расійская прапаганда, размова з аналітыкам Атарам Даўжэнкам

Як працавала расійская прапаганда ва Украіне да вайны і як працуе сёння? Ці магчыма ёй супрацьстаяць і ці павінны гэта рабіць журналісты? Пра гэта БАЖ пагаварыў з кіраўніком украінскага Цэнтра маніторынгу і аналітыкі грамадскай арганізацыі "Детектор медіа" Атарам Даўжэнкам.

21.11.2022

«На піку пратэстаў нас глядзеў кожны трэці грамадзянін Беларусі». Вядоўца «Дождя» — пра «прагрэсіўных» беларусаў і «інфантыльных» расейцаў

Вядоўца незалежнага тэлеканалу «Дождь» Ганна Мангайт у эфіры Свабоды Premium гаворыць, што сапраўдны росквіт youtube-каналу «Дождя» адбыўся падчас беларускіх пратэстаў 2020 году. "Радыё Свабода" пагаварыла з журналісткай ня толькі пра беларускую аўдыторыю «Дождя», але і пра тое, чаму расейскія жанчыны, спрабуючы выратаваць сваіх мужчын ад вайны, скардзяцца пераважна на іржавы аўтамат і дрэнную падрыхтоўку, але не ўсьведамляюць злачыннасьці самой вайны Расеі супраць Украіны.

21.11.2022

Да 15-годдзя «Белсату». Першапраходцы: Алесь Карніенка

«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання. Да свайго 15-годдзя «Белсат» гутарыць з журналістамі, якія ад самага пачатку працуюць на тэлеканале.

20.11.2022

Как на Гомельщине госжурналист распространяет российскую военную пропаганду среди «мертвых душ»

Сегодня в Беларуси существует сеть Telegram-каналов, близких беларусскому режиму, которые ретранслируют российскую пропаганду об агрессии России против Украины. Многие подобные каналы ведутся анонимно. Но есть исключения. Рассказываем о пропагандистском телеграм-канале ZацепилO!, который ведет гомельчанин — журналист государственного издания «Советский район» Александр Евсеенко.

18.11.2022

Галоўную літаратурную прэмію Беларусі сёлета прысудзілі кнізе журналіста пра разбурэнне гістарычнага Мінска. Чаму яе варта прачытаць?

Пераможцам прэміі Ежы Гедройця стаў беларускі пісьменнік, гісторык і журналіст Сяргей Абламейка з выданнем «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая», апублікаваным у мінулым годзе. «Зеркало» расказвае, чым вядомы гэты аўтар, у чым адметнасць сёлетняй прэміі, а таксама якія галоўныя цікавосткі кнігі-пераможцы.

18.11.2022

Клетка. Аповед Дар’і Чульцовай

Ці можа хтосьці ўявіць сабе, што ў нашым стагоддзі людзей ставяць у клетку, выкарыстоўваючы яе як «ганебны слуп» сярэднявечча? Я і раней не магла глядзець на прывязаных каля крамы сабакаў, іхныя вочы мне заўсёды здаваліся няшчаснымі. Цяпер гэтыя найлепшыя сябры чалавека не проста здаюцца мне самотнымі і сумнымі – на іх месцы я бачу кожную жанчыну, якую я бачыла ў клетцы, што стаіць проста пасярэдзіне папраўчай калоніі.

18.11.2022

«Варта мець два акаўнты». Як сілавікі ловяць людзей у Telegram і што зрабіць, каб карыстацца ім бясьпечна

Партызанскі Telegram, небеларуская SIM-картка. Як бясьпечна карыстацца Telegram.

18.11.2022

Як журналістам працаваць з транзітнымі ўцекачамі. Асабісты досвед

Апошнія некалькі месяцаў ў мяне ёсць магчымасць паглядзець на тое, як журналісты працуюць з тэмай уцякацтва, з новага ракурсу. Апісаць можна двума словамі: жах і катастрофа. За гэтыя месяцы ў нас з валанцёрамі склаўся спіс “адразу не” — гэта спіс таго, як на нашым пункце журналісткі і журналісты вялі сябе , але чаго ім катэгарычна нельга было б рабіць.

18.11.2022

“Працяг сінхранізацыі беларускай і расійскай прапаганды”. Медыяэксперт пра “амбітныя планы” Асацыяцыі рэгіянальнай прэсы

Лаяльныя да ўладаў саюзы журналістаў Расіі і Беларусі пры падтрымцы органаў дзяржаўнага кіравання піяраць ідэю так званай Асацыяцыі рэгіянальнай прэсы. Нават адсправаздачыліся прыкладамі “плённай супрацы”: стрымы расійскіх СМІ з лагера мігрантаў на мяжы з Польшчай ды камандзіроўкі беларускіх медыйнікаў у акупаваны Данбас.