НЕ - ВАЙНЕ!

Гродзенская вобласць

24.01.2022

У Беларусі заблакавалі доступ да медыя Znadniemna.pl

Карыстальнікі медыя Znadniemna.pl з Беларусі бачаць "заглушку" «доступ да гэтага інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам «Аб СМІ».

16.01.2022

Гродзенскі аблвыканкам шукае газету для размяшчэння віншаванняў на 2022 год. Колькі грошай яна заробіць?

У 84 800 беларускіх рублёў абыдзецца Гродзенскаму аблвыканкаму друк віншаванняў на 2022 год ў мясцовай прэсе. Грошы возьмуць з абласнога бюджэту. З чым будуць віншаваць гродзенцаў і якія крытэрыі для выбару газеты, рэдакцыя Hrodna.life даведвалася на сайце дзяржзакупак.

24.12.2021

Каляды за кратамі. Журналіст Дзяніс Івашын зноў у карцары, перадачу ад жонкі не прынялі

Жонка палітвязьня Вольга ў тэлеграм-канале паведаміла, што яе палітзьняволены муж Дзяніс Івашын зноў зьмешчаны ў карцар.

21.12.2021

Блогера Вадзіма Ермашука (Vadimati) асудзілі на тры гады калоніі

Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Ціунчык 21 снежня ў Шчучынскім раённым судзе. 10 чалавек прыехалі падтрымаць Вадзіма Ермашука.

15.12.2021

Людміла Івашына: Дзяніс пра прэмію "Журналіст года" ведаў раней за нас

Гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын, які знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года, атрымаў прэмію праваабарончай супольнасці «Журналіст года». Таксама вядома, што ад Дзяніса цягам некалькіх апошніх месяцаў не даходзяць лісты.

14.12.2021

Пачаўся суд над горадзенскім блогерам Vadimati, ён адмовіўся даваць паказаньні

Разгляд крымінальнай справы палітзьняволенага Вадзіма Ермашука праходзіць у Шчучынскім раённым судзе.

10.12.2021

Блогера Vadimati (Вадима Ермашука) начнут судить 14 декабря за "оскорбление президента"

Блогера Vadimati (Вадима Ермашука) начнут судить в 9.30 14 декабря в Щучинском районном суде. Вадима Ермашука обвиняют по двум уголовным статьям: за "Оскорбление президента" (368 УК) и за «Надругательство над государственными символами» (370 УК).

03.12.2021

Сёння сілавікі затрымлівалі журналіста Юрыя Дзешука

Журналіст быў затрыманы раніцай 3 снежня ў сябе дома супрацоўнікамі міліцыі. Яго адвезлі ў Ліду на допыт. 

30.11.2021

Гродзенскі сябра БАЖ — пераможца конкурсу «Абліччы крэсаў»

Фатограф з Гродна, сябра БАЖ Аляксандр Саенка стаў адным з пераможцаў конкурсу «Абліччы крэсаў».

30.10.2021

Журналіст Дзяніс Івашын абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі

Гэта вынікае з адказу Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці, які атрымала жонка журналіста Вольга Івашына. Пакаранне па арт. 356 КК РБ прадугледжваецца ў выглядзе  пазбаўлення волі на тэрмін ад сямі да пятнаццаці гадоў. Па гэтым жа артыкуле абвінавачваецца медыяменеджар і журналіст Андрэй Аляксандраў.

26.10.2021

Маці журналіста Дзяніса Івашына: пра новы крымінальны артыкул нічога не ведаем

Гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі з 12 сакавіка 2021 года. У сеціве ў адным з праўладных телеграм-каналаў з’явілася інфармацыя, што 25 кастрычніка артыкул журналісту перакваліфікавалі, цяпер яго абвінавачваюць паводле артыкула «Здрада дзяржаве». Ён прадугледжвае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі. Пра тое, што адбываецца з Дзянісам распавяла яго маці Людміла Івашына.