НЕ - ВАЙНЕ!

Мінск

03.10.2022

Прысуд па "справе БелаПАН" будзе вынесены 6 кастрычніка

28 верасня і 3 кастрычніка на працэсе адбыліся спрэчкі бакоў. 3 кастрычніка Мінскі абласны суд пасля чарговай паўзы прыступіў да разбіральніцтва з удзелам фігурантаў справы інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Працягваюцца спрэчкі бакоў, пачатыя ў апошнія дні верасня. Пры гэтым звестак з судовай залы бракуе — усё адбываецца ў закрытым рэжыме, ад адвакатаў запатрабавалі падпіскі аб неразгалошванні.    

01.10.2022

Журналіста “Прессбола” збіраліся звальняць пасля 10-сутачнага арышту, але цяпер запэўніваюць, што не звольняць

У суботу БАЖ стала вядома, што Беларуская федэрацыя футбола, якая валодае кантрольным пакетам акцый спартыўнай газеты “Прессбол”, разрывае кантракт з карэспандэнтам Андрэем Ільенем. Раней журналіст быў пакараны адміністрацыйным арыштам за “пікетаванне ў сацсетках”.

30.09.2022

Дзмітрыя Семчанку, экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула, сёння не выпусцілі з Акрэсціна ў прызначаны судом час

Журналіст Дзмітрый Семчанка не выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту. У другой палове дня 30 верасня яго перавезлі з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Фрунзенскае РУУС Мінска, дзе склалі чарговы пратакол і перазатрымалі на 72 гадзіны.    

29.09.2022

Год таму ў Беларусі заблакавалі сайт “Камсамолкі” і затрымалі журналіста "КП" Генадзя Мажэйку

29 верасня 2021 года Міністэрства інфармацыі сваім загадам абмежавала доступ да сайта газеты “Комсомольская правда” в Беларуси”. Падставай называлася рашэнне Міжведамаснай камісіі ў інфармацыйнай сферы пры Савеце бяспекі РБ.  

28.09.2022

Палітзняволеную журналістку Ксенію Луцкіну асудзілі на 8 гадоў калоніі

Мінскі гарадскі суд агучыў вердыкт па справе экс-журналісткі  Белтэлерадыёкампаніі, уладальніцы дзяржаўных прэмій за дасягненні ў прафесіі Ксеніі Луцкінай.

23.09.2022

Кіраўнік аўтамабільнага рэсурса av.by з’ехаў на Кіпр, каб не патрапіць пад мабілізацыю на фронт

Генеральны дырэктар самага буйнога ў Беларусі аўтамабільнага інтэрнэт-праекта av.by Дзмітрый Геранін тэрмінова з’ехаў на Кіпр. Як ён даў зразумець – падалей ад “частковай мабілізацыі”.

23.09.2022

Правайдэраў абавязалі за некалькі гадзін абмяжоўваць доступ да “забароненых” інтэрнэт-рэсурсаў

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзыдэнце (ААЦ) выдаў пастанову, якой упарадкуецца працэдура блакавання непажаданых сайтаў. Калі раней пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг правяралі спіс абмежаванага доступу раз на суткі, то цяпер мусяць рабіць гэта кожныя тры гадзіны на працягу дня. 

12.09.2022

Лёс белапанаўцаў залежыць ад суддзі, які раней “выпісаў” велізарныя тэрміны анархістам

Мінскі абласны суд аднавіў працэс па справе інфармацыйнага агенцтва БелаПАН пасля больш чым двухмесяцовай паўзы. 29 чэрвеня быў аб’яўлены перапынак у сувязі з правядзеннем “экспертызы”. У чым яе сутнасць — невядома.   

12.08.2022

Краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару затрымалі за размову на беларускай мове

Пра гэта паведамляе @viasna96 са спасылкай на чалавека, які знаходзіўся з Ігарам на Акрэсціна

05.08.2022

av.by ищет журналиста для написания нативных текстов

Редакция ждёт откликов от автора с опытом, который будет придумывать идеи материалов и реализовывать их под коммерческие или имиджевые потребности партнёров.

29.07.2022

Youtube выдаліў канал Рыгора Азаронка

Раней платформа абмяжоўвала Азаронку доступ да канала з-за парушэнняў прынцыпаў супольнасці.

28.07.2022

Силовики задержали автора "Прессбола"

Близкий к силовикам телеграм-канал «Сводки центра» пишет о задержании 17-летнего жителя Минска. «Медиазона» нашла страницу задержанного в соцсетях — его зовут Роман Качина.